Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін.

    Асобнай тэмай размовы стала сітуацыя вакол Украіны.

    У ходзе размовы прэзідэнты закранулі і іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння.