Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

    У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў было развіццё беларуска-расійскіх адносін, таксама Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі графік маючых адбыцца сустрэч.

    У ходзе размовы больш падрабязна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін спыніліся на актуальных пытаннях супрацоўніцтва напярэдадні візіту ў Мінск расійскай урадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам.