Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Увечары 20 студзеня адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.

    Закрануты актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, што складваецца ў свеце.

    Асаблівая ўвага ўдзелена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па процідзеянні гэтай інфекцыі.