Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 2 кастрычніка. У час размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі самы шырокі спектр тэм.

    У полі зроку прэзідэнтаў быў шэраг міжнародных праблем. У тым ліку сітуацыя ў Нагорным Карабаху.

    Ва ўзаемасувязі з існуючымі еўрапейскімі праблемамі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і Расіі. І абмяняліся падрабязнай інфармацыяй пра абстаноўку ўнутры краіны.

    Значная ўвага ў час размовы была ўдзелена сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19, выказана заклапочанасць ростам захваральнасці на гэту інфекцыю.

    Прэзідэнты абмеркавалі далейшыя дзеянні па нармалізацыі транспартных зносін - авіяцыйных, чыгуначных і аўтамабільных - паміж дзвюма краінамі.

    Таксама вялікую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі аналізу праведзеных сумесных ваенных вучэнняў "Славянскае братэрства - 2020".

    Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі вынікі VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падкрэслілі важнейшую ролю ў двухбаковых адносінах прамых кантактаў на ўзроўні кіраўнікоў рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Было выказана перакананне, што пазітыўныя вынікі гэтай сумеснай работы павінны ў першую чаргу адчуць на сабе грамадзяне дзвюх краін.