Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў правялі 13 студзеня тэлефонную размову.
Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку, у тым ліку ў рамках АДКБ, праінфармаваў аб сітуацыі і мерах, якія прымаюцца для яе стабілізацыі. Прэзідэнты таксама абмеркавалі шэраг двухбаковых пытанняў.