Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў абедзвюх краінах, асобна і падрабязна спыніліся на тэме барацьбы з пандэміяй COVID-19 і яе наступствамі.

    Размова таксама ішла аб узаемадзеянні Беларусі і Казахстана з іншымі дзяржавамі, у прыватнасці Расіяй і Кітаем. Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі па асобных пытаннях міжнароднага парадку дня.

    У спісе абмеркаваных тэм было і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых інтэграцыйных структур.