Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам
Прэзідэнты Беларусі і Ізраіля Аляксандр Лукашэнка і Іцхак Герцаг 27 снежня правялі тэлефонную размову.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковыя адносіны Беларусі і Ізраіля і напрамкі іх развіцця, а таксама комплекс гуманітарных пытанняў.
Дарэчы, аказалася, што Спадар Прэзідэнт Ізраіля і яго жонка маюць беларускія карані. Беразіно - малая радзіма Іцхака Герцага, Гомель - яго жонкі.
У ходзе размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік кантактаў у магчымы і зручны ў сувязі з пандэміяй час. Аляксандр Лукашэнка запрасіў калегу наведаць малую радзіму.