Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым

    Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў раніцай 22 мая правялі тэлефонную размову.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі абстаноўку ў абедзвюх краінах, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў калегу за падтрымку і пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны. З задавальненнем кіраўнікі дзяржаў адзначылі рост тавараабароту паміж краінамі і наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці двухбаковых адносін.

    Прэзідэнт Азербайджана падрабязна праінфармаваў аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай граніцы, давёў пазіцыю Азербайджана па вядомым інцыдэнце, што ўзнік некаторы час таму.

    Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі спадзяюцца, што сітуацыя будзе вырашана ў бліжэйшыя дні.

    Што датычыцца двухбаковага беларуска-азербайджанскага парадку дня, кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва і рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе азербайджанская дэлегацыя спецыялістаў па горадабудаўніцтве, разам з беларускімі калегамі будзе прапрацаваны план пачатку будаўнічых работ у рэгіёне.

    Акрамя таго, чакаецца і сельскагаспадарчая дэлегацыя з Азербайджана. Тут таксама бачыцца сур'ёзная зацікаўленасць у беларускім вопыце.

    У цэлым у рамках маючых адбыцца сустрэч будуць выбудаваны канкрэтныя планы работы беларускіх будаўнікоў і іншых спецыялістаў у Азербайджан.