Тэлефонная размова з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

    Бакі абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых адносін, асноўныя напрамкі супрацоўніцтва.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў закранулі ў размове пытанні міжнароднай абстаноўкі. Вельмі падрабязна першы Прэзідэнт Казахстана цікавіўся сітуацыяй вакол Беларусі.

    У ліку асноўных тэм была і пандэмія COVID-19, метады барацьбы з ёй, а таксама вакцынацыя насельніцтва і вытворчасць вакцыны ад COVID-19.

    Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Казахстан і атрымаў таксама запрашэнне наведаць Беларусь.