Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам
6 верасня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Кіраўнік украінскай дзяржавы спецыяльна пазваніў Аляксандру Лукашэнку, каб падзякаваць яму за тую ролю, якую адыграла Беларусь і асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у рэзультатыўнай рабоце ў Мінску кантактнай групы "Украіна - Расія - АБСЕ". Як адзначыў Пётр Парашэнка, падпісаны 5 верасня пратакол аб спыненні агню на ўсходзе Украіны павінен стаць фундаментам далейшага руху наперад па шляху мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне".
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама пытанні эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін і гандлёвых адносін з Мытным саюзам.
У ходзе размовы прэзідэнты закранулі тэмы
выбрання Украіны ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН.