Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам адбылася 19 жніўня.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін.

    Значная ўвага была ўдзелена сітуацыі ва Украіне.

    Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны, што праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэнне аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза.