Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі адбылася вечарам 11 красавіка. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі выкананне ўрадамі і ведамствамі дзвюх краін дасягнутых у Санкт-Пецярбургу пагадненняў.

    Таксама ў цэнтры ўвагі былі беларуска-расійскае ўзаемадзеянне на інтэграцыйных пляцоўках, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.