Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным

    23 студзеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў як міжнароднага парадку дня, так і двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая згодна з дамоўленасцямі адбудзецца ў бліжэйшы час. Запланавана таксама сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін.

    Сёння ж было прынята рашэнне аб правядзенні ў пачатку сакавіка пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

    Акрамя таго, прэзідэнты дамовіліся аб сумесных дзеяннях па пераадоленні эканамічных праблем.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама шырока абмеркавалі сітуацыю ва Украіне ў сувязі з яе рэзкім абвастрэннем.