Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    7 жніўня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

    Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах, прынятых Расіяй адносна шэрага катэгорый прадукцыі, што імпартуецца з краін, якія ўвялі санкцыі адносна расійскіх арганізацый і грамадзян. Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што Беларусь з разуменнем паставіцца да такіх крокаў, прынятых у інтарэсах эканамічнай бяспекі Расіі.

    У сваю чаргу Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на граніцы будзе забяспечана поўная празрыстасць у духу партнёрскіх адносін.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама пытанні супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і яго пашырэння. Была пацверджана пазіцыя аб тым, што далучэнне да яго Арменіі не павінна адбывацца на шкоду інтарэсам Мытнага саюза.

    У ходзе размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся меркаваннямі адносна развіцця сітуацыі ў эканоміцы Украіны ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб Асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.