Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці

    Па ініцыятыве малдаўскага боку 31 снежня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.

    У час размовы былі абмеркаваны пытанні развіцця эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў час нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Малдову.

    На заканчэнне размовы прэзідэнты павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Новым годам.