Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым

    Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева.

    У кантэксце абмеркавання стану і перспектыў двухбаковых адносін кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі іх стратэгічны характар, адзначыўшы, што ўзаемадзеянне дзвюх краін заўсёды выбудоўвалася ў духу дружбы і ўзаемаразумення.

    Прэзідэнты падрабязна спыніліся на супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, выказаўшы гатоўнасць значна актывізаваць узаемны гандаль. Размова ішла ў тым ліку аб вытворчай кааперацыі. Беларускі бок, у прыватнасці, гатовы разгледзець магчымасць разгортвання сумесных вытворчасцей у Азербайджане па ўсіх напрамках узаемадзеяння з выхадам у перспектыве з агульнай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама міжнародны парадак дня.

    Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў дамовіліся прадоўжыць практыку рэгулярных кантактаў, якая склалася ў адносінах паміж краінамі.