Тэлефонная размова з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта
Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам.
Леанід Кучма падрабязна праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках работы кантактнай групы Расія - Украіна - АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць так канструктыўна і рэзультатыўна працаваць у Мінску.
Як адзначыў Леанід Кучма, сама абстаноўка ў Мінску садзейнічала таму, каб перагаворны працэс, якім бы цяжкім ён ні быў, аказаўся паспяховым. Паводле яго слоў, немагчыма было не дагаварыцца, паколькі сама беларуская зямля садзейнічае міру і згодзе.