Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

    Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. У прыватнасці, увага была сфакусіравана на дзвюх значных падзеях: пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і трэцім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што таксама пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.

    Асноўнай тэмай як сённяшняй размовы, так і маючых адбыцца двух мерапрыемстваў з'яўляецца эканоміка. На ВДС эканамічныя пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а ў час форуму будзе разгледжана, як працуюць канкрэтныя галіны над пераадоленнем цяжкасцей у эканоміцы.

    У тэлефоннай размове гаворка ішла аб мерах па сінхранізацыі дзеянняў у цяперашніх умовах.

    Лідары звярнулі ўвагу на факт пачатку дзеяння пагаднення Украіны з ЕС аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і ў сувязі з гэтым абмеркавалі дзеянні краін на бліжэйшую перспектыву ў гэтых умовах.

    Прэзідэнты закранулі і некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час і ў закрытай і больш грунтоўнай размове абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.