Cтыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны таленавітым маладым вучоным
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня падпісаў распараджэнне "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2014 год".
Штомесячныя стыпендыі Прэзідэнта ў памеры Br3 млн назначаны 90 таленавітым маладым вучоным, у тым ліку 10 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 47 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў, 33 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.
Сярод лаўрэатаў 41 прадстаўнік фізіка-матэматычных, тэхнічных і хімічных навук, 37 - біялагічных, медыцынскіх і аграрных навук, 12 - сацыяльных і гуманітарных навук. У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія атрымалі вынікі, што маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне. Многія прадстаўнікі тэхнічных, прыродазнаўчых і аграрных навук маюць патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі, сарты раслін.
Падпісанне гэтага распараджэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай падтрымкі таленавітых маладых
вучоных з боку дзяржавы.