Сяргей Паско вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 14 лютага.
Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.