Сустрэча з Вярхоўным камісарам ААН паправах чалавека Зейдам Раадам аль-Хусэйнам
- 36
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 27 верасня сустрэўся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека
Зейдам Раадам аль-Хусэйнам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок з вялікім задавальненнем супрацоўнічае з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. "У нас практычна няма ніякіх праблем у супрацоўніцтве з вашым офісам. Як мяне інфармавалі, апошнім часам мы паспяхова прайшлі ўніверсальны перыядычны агляд у Савеце ААН па правах чалавека", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь будзе і далей прыхільна да сапраўдных правоў чалавека. "Але хачу шчыра сказаць: мы ніколі не дазволім, каб нам навязвалі так званыя правы чалавека і палітызавалі іх. Гэта абсалютна непрымальна, і я ведаю ваш пункт гледжання: вы ніколі не віталі палітызацыю правоў чалавека", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за падтрымку беларускай ініцыятывы па барацьбе з гандлем людзьмі. "Хачу запэўніць, што мы будзем прыхільны да гэтай палітыкі, наколькі магчыма, мы будзем пашыраць яе ва ўсім свеце, але самае галоўнае - мы будзем добрым прыкладам для іншых дзяржаў у барацьбе з гандлем людзьмі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за ўзаемадзеянне з офісам па шэрагу пытанняў, уключаючы барацьбу з гандлем людзьмі і праблематыку дыскрымінацыі.