Сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Германам Грэфам
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Герман Грэф абмеркавалі 12 студзеня на сустрэчы ў Мінску далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары.
"Нашы банкаўскія справы - тыя пытанні, аб якіх мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі (першы віцэ-прэм'ер Беларусі), да гэтага мы абмяркоўвалі ва ўрадзе - там разуменне знойдзена", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Але я хачу сказаць галоўнае: калі Герман Оскаравіч будзе адносіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія з банкам супрацоўнічаюць, так, як у Расіі да расійскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, ён добра інфармаваны аб пазіцыі
Германа Грэфа на расійскім полі дзейнасці і чуў у гэтым плане шмат
добрага.
У сваю чаргу Герман Грэф
падзякаваў асабіста Прэзідэнту, а таксама ўраду, Нацыянальнаму банку Беларусі за
тое, што ў складаных сітуацыях, якія ўзнікалі ў 2015 і 2016 гадах, была
знойдзена канструктыўная падтрымка і выхады. "Гэты год таксама будзе не вельмі
просты, але ўжо значна лепшы, чым 2016-ы. А з 2018 года мы разлічваем пачаць ужо
нармальную работу тут. Відавочнае ажыўленне і крэдытавання, і нашага партфеля
актываў", - сказаў ён.
У цэлым на
сустрэчы абмяркоўваліся вынікі і пытанні ўзаемадзеяння ў 2016 годзе, а таксама
планы і перспектывы да канца 2018 года. Размова ідзе аб рэалізацыі ў Беларусі
шэрага праектаў, у тым ліку па стварэнні лічбавай экасістэмы і прадастаўленні
кліентам сучасных сэрвісаў і паслуг. Бакі таксама дамовіліся аб падыходах па
дафінансаванні некаторых праектаў.