Сустрэча з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным

  • 1
  • 2:02
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 лютага сустрэўся з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, што напярэдадні гэтай сустрэчы  завяршылася яго размова з  калегамі з Кіева, Берліна і Парыжа, у так званым "нармандскім фармаце". "Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Мінску. Будзем арыентавацца на сераду, калі да гэтага часу ўдасца ўзгадніць шэраг пазіцый, якія мы апошнім часам інтэнсіўна абмяркоўвалі", - адзначыў Кіраўнік  расійскай дзяржавы.

"Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесці гэту сустрэчу так, як вы рабілі да гэтага часу, ветліва прадаставіўшы мінскую пляцоўку для сустрэч на экспертным узроўні", - сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

"Я ў курсе справы. Пётр Парашэнка пазваніў мне некалькі мінут таму", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

"Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё ж такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, ва Украіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, уякую яны трапілі", - сказаў беларускі лідар.

"Можаце не хвалявацца за мерапрыемствы ў Мінску, - адзначыў  Аляксандр Лукашэнка. - Мы арганізуем усё, прыязджайце".

Уладзімір Пуцін таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за дзеянні па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Ён таксама адзначыў, што на сустрэчы з беларускім калегам будуць  абмеркаваны пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС.