Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    На палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 хвілін.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.

    Першы - сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.

    Другое пытанне - перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.

    Трэці блок - шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.

    Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў.