Сустрэча з першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прапануе Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах. Аб гэтым ён заявіў 13 кастрычніка на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.
"Нам трэба на аснове таго вопыту супрацоўніцтва, які ў нас ёсць, адкрываць новую старонку і рухацца наперад", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што час для гэтага не ўпушчаны, Беларусь падтрымлівала сувязі з Аўстрыяй.
Прэзідэнт падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, аказаныя пры мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнес.
"Умова толькі адна - каб тыя, хто прыходзяць сюды, ставіліся да нашага народа гэтак жа, як яны працуюць у Аўстрыі, - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы вас будзем абараняць гэтак жа, як свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу такое ж павінна быць прыстойнае стаўленне да нашай дзяржавы, да нашага народа".
Аляксандр Лукашэнка лічыць невыпадковай сустрэчу менавіта з прадстаўнікамі аўстрыйскай дзяржавы пасля праведзеных у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Ён звярнуў увагу, што ў пачатку яго першага прэзідэнцкага тэрміну ў яго памяці засталіся сустрэчы і тэмы, звязаныя з узаемаадносінамі з Аўстрыяй. "І мне тады здалося, што Захад неяк размеркаваў свае ролі на постсавецкай прасторы, і нам дасталася такая высокатэхналагічная і ў нечым падобная да нас Аўстрыя", - сказаў беларускі лідар.
"Таму, напэўна, невыпадкова на гэтым этапе, калі ў нас пацяпленне адбываецца з Еўрасаюзам і з асобнымі краінамі Еўрасаюза, невыпадкова і заканамерна тое, што мы сёння сустракаемся з вамі і ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з эканамічным супрацоўніцтвам: з аднаго боку прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза, з іншага - Еўрапейскага саюза ў асобе не чужой ужо нам Аўстрыі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
"Новы этап пачынаецца ў жыцці маім і, напэўна, нашага грамадства ў цэлым. Гэта яшчэ трэба асэнсаваць", - дадаў ён.
У сваю чаргу першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнц Копф лічыць, што следам за прыпыненнем ЕС санкцый адносна Беларусі пойдуць і іншыя крокі.
"Не бывае выпадковых супадзенняў. Думаю, што наша сустрэча таксама не выпадковае супадзенне, а ўдачны збег акалічнасцей", - сказаў ён.
"У мінулую нядзелю вы атрымалі пераканаўчую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Учора Еўрасаюз зрабіў першы крок да адмены санкцый. Упэўнены, што за гэтым пойдуць і іншыя крокі, і ў нашых адносінах сапраўды будзе адкрыта новая старонка, мы ўступім у новую эру", - адзначыў Карлхайнц Копф.
Ён выказаў задавальненне тым, што Аўстрыя традыцыйна адыгрывала важную ролю ў наладжванні кантактаў паміж Беларуссю і ЕС, у зняцці напружанасці. "У гэтым сэнсе мы ўнеслі пэўны ўклад і рады гэтаму", - сказаў першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі.