Сустрэча з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада
- 36
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 верасня правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан галоўных праектаў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва, якія былі намечаны раней у час сустрэч на вышэйшым узроўні. Бакі дамовіліся аб актывізацыі адпаведнай работы.
Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся, што бакі правядуць сур'ёзную работу па падрыхтоўцы візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Эквадор, засяродзіўшы асноўную ўвагу на яго гандлёва-эканамічным складніку з улікам патрэбнасцей эквадорскага боку ў беларускіх тэхналогіях і абсталяванні.