Сустрэча з Прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам аль-Сісі
- 36
Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную
карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым дамовіліся прэзідэнты
дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі на сустрэчы 28 верасня.
Дарожная карта будзе распрацавана на
пасяджэнні міжурадавай камісіі, якое пройдзе да канца года ў Каіры.
Лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі ідэю
рэалізацыі шматбаковых эканамічных праектаў з удзелам Беларусі, Егіпта і трэціх
краін.
Гэта першая сустрэча лідараў дзвюх краін.
Прэзідэнты дамовіліся аб абмене візітамі.
Кіраўнікі дзяржаў таксама пацвердзілі
стабільнасць і ўстойлівасць адносін паміж Беларуссю і Егіптам, трывалыя
традыцыі ўзаемнага разумення і падтрымкі, у тым ліку ў шматбаковых міжнародных
арганізацыях.