Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ

  • 23

Перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ 29 лістапада ў Баку.

Асаблівую ўвагу бакі звярнулі на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых напярэдадні ў час афіцыйных перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.

Аляксандр Лукашэнка перад сустрэчай з Артурам Расі-задэ наведаў Цэнтр Гейдара Аліева, які быў адкрыты ў 2012 годзе і прызначаны садзейнічаць вывучэнню філасофіі дзяржаўнага будаўніцтва і ідэалогіі азербайджанства Гейдара Аліева, гісторыі краіны, яе мовы, культурных, нацыянальных і духоўных каштоўнасцей.

Кіраўнік дзяржавы сёння таксама прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да магілы агульнанацыянальнага лідара Азербайджана Гейдара Аліева на Алеі ганаровага пахавання ў Баку і да манумента на Алеі Шахідаў.