Сустрэча з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгорам Іофэ
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
сустрэўся 12 студзеня з прафесарам Рэдфардскага
ўніверсітэта (штат Вірджынія, ЗША), аўтарам некалькіх кніг пра Беларусь Рыгорам
Іофэ.
Кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы адзначыў, што для ацэнкі сённяшняй сітуацыі ва Усходняй Еўропе важны погляд аб'ектыўнага і неабыякавага эксперта з боку, якім якраз і з'яўляецца Рыгор Іофэ. "Для нас гэта вельмі цэнна, асабліва ў гэты востры перыяд няпростых узаемаадносін - не толькі нашых з Захадам, але і дзяржаў, размешчаных ва Усходняй Еўропе. У сувязі з клубком праблем, якія апошнім часам абвастрыліся, у прыватнасці, ва Украіне, у нас, у Расіі: эканамічныя крызісы і гэтак далей", - сказаў Прэзідэнт.
"Вашы развагі, вашы ацэнкі сітуацыі ў Беларусі вельмі важны і, напэўна, для міжнароднай грамадскасці і для разумення працэсаў, якія сёння адбываюцца тут", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.