Сустрэча з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем
- 1
Беларусь разглядае Кітай як надзейнага партнёра, развіццё адносін з якім было і застаецца стратэгічным прыярытэтам яе знешняй палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 красавіка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асноўным дакументам супрацоўніцтва Беларусі і КНР з'яўляецца Праграма развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства да 2018 года. "Пры гэтым найважнейшы напрамак - гандлёва-эканамічны. У гэтых адносінах мы поўныя рашучасці істотна нарасціць наш тавараабарот і перш за ўсё экспарт у КНР", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што апошнія некалькі гадоў, і асабліва месяцаў, характарызуюцца высокай актыўнасцю кантактаў. Так, Беларусь зусім нядаўна наведалі першы намеснік прэм'ера Дзяржаўнага Савета КНР і міністр замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Нядаўна з КНР вярнуліся камандзіраваныя туды для развіцця адносін вышэйшыя службовыя асобы Беларусі. "Наша краіна разглядае Кітай як надзейнага партнёра, развіццё адносін з якім было і застаецца стратэгічным прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар канстатаваў, што ў Беларусі і Кітая вельмі высокі ўзровень крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Але сёння вельмі важна пераходзіць ад гэтага віду супрацоўніцтва да інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - лічыць Прэзідэнт. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў два буйныя праекты інвестыцыйнага супрацоўніцтва: стварэнне легкавых аўтамабіляў з удзелам кітайскай кампаніі "Джылі" і будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
На думку Кіраўніка дзяржавы, індустрыяльны парк павінен стаць важнай вузлавой платформай ініцыятывы старшыні Кітая Сі Цзіньпіна па адраджэнні "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", які злучае Азію і Еўропу. Беларусь, паводле слоў Прэзідэнта, падтрымлівае і гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх элементаў канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Пояс і Шлях" ("Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі шлях XXI стагоддзя").
У час сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход падрыхтоўкі да візіту ў Беларусь старшыні КНР. Беларускі бок поўнасцю да гэтага гатовы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў перакананне, што візіт старшыні КНР будзе найважнейшым знешнепалітычным мерапрыемствам, якое "прадэманструе ўсяму свету нашу паслядоўнасць у рэалізацыі прынцыпаў усебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць народаў дзвюх краін".
У ходзе сустрэчы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў вызначыць рэальныя напрамкі супрацоўніцтва. Паводле слоў беларускага лідара, гэта павінна пасадзейнічаць таму, каб візіт Старшыні КНР у Беларусь быў вельмі эфектыўным і напоўненым канкрэтным зместам.
У сваю чаргу Чжун Шань перадаў Аляксандру Лукашэнку шчырае прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР. Намеснік міністра дадаў, што кітайскі бок надае важнае значэнне будаўніцтву Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва, і ў Беларусі і КНР аднадушна лічаць, што ён з'яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху".