Сустрэча з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак добрага дыялогу адносна лініі Беларусь - ЕС. Аб гэтым Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 24 лютага на сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід.
"Спадзяюся, гэта пачатак нашага добрага дыялогу з Еўрапейскім саюзам, хоць мы апошнім часам нямала гаворым аб адносінах ЕС і Беларусі. Думаю, што гэта рэч патрэбная, гэта рух у правільным напрамку. Прынамсі, адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам сёння не такія туманныя, як раней", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЕС на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове.
Кіраўнік дзяржавы сказаў аб значнай ролі Беларусі і яе ўкладзе ў агульную структуру бяспекі на Еўрапейскім кантыненце. "З-за апошніх падзей у Еўропе вы разумееце, што Беларусь - гэта адна з краін, адно са звёнаў, якое можа адыграць важную ролю ў выбудоўванні бяспечнай Еўропы. Згадзіцеся, што перад пытаннямі вайны і міру ўсе астатнія проста гаснуць. У гэтых адносінах краіна, якая знаходзіцца выключна ў геаграфічным цэнтры Еўропы, не можа не быць значнай і не можа не ўплываць на гэтыя пытанні", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі праекта супрацоўніцтва на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. "Не такой далёкай перспектывай можа здавацца наша супрацоўніцтва ў рамках формулы "ад Лісабона да Уладзівастока". Добрая была б перспектыва. Беларусь як краіна, якая цяпер старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, гатова зрабіць максімум для таго, каб хаця б наблізіцца да рэалізацыі гэтага праекта. Думаю, мы можам пачаць гэты сур'ёзны дыялог па выбудоўванні такіх адносін", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне адносна ўзаемадзеяння краін у фармаце "Усходняга партнёрства", удзельніцай якога з'яўляецца Беларусь. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь прыняла рашэнне аб удзеле ў гэтай праграме, спадзеючыся, што гэта дапаможа значна звязаць Усход і Захад. "Так і павінна быць. Апошнія падзеі сведчаць аб тым, што мы не павінны ствараць дадатковыя раздзяляльныя лініі. І тым больш "Усходняе партнёрства" павінна склейваць і аб'ядноўваць краіны, а не раз'ядноўваць іх. Трэба шукаць агульныя падыходы ў рамках "Усходняга партнёрства" і аб'ядноўваць гэтыя дзяржавы. Яны яшчэ вельмі спатрэбяцца Еўрапейскаму саюзу, Еўропе ў цэлым і ўсёй планеце", - лічыць беларускі лідар.
У сваю чаргу Хельга Марыя Шмід згадзілася, што "Усходняе партнёрства" не павінна ствараць у Еўропе новых раздзяляльных ліній. Яна таксама падзякавала беларускаму боку за ўклад у вырашэнне такога складанага крызісу ў Еўрапейскім рэгіёне.