Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем
- 1
Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В'етнамам ва ўсіх галінах. Аб гэтым 17 жніўня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў До Ван Маю за работу, якую ён правёў у якасці пасла дружалюбнай Беларусі дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок спадзяецца, што пераемнік гэтага дыпламата будзе такім жа актыўным у развіцці двухбаковых адносін, паколькі "мы вельмі зацікаўлены ў пашырэнні нашага не толькі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што В'етнам - адна з буйнейшых дзяржаў не толькі Азіяцкага рэгіёна, але і планеты. Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшым дзесяцігоддзі В'етнам будзе ў шэрагу самых развітых дзяржаў свету. "Выбудоўваючы з вамі адносіны, мы хацелі б удзельнічаць у гэтым бурным развіцці", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"У сваю чаргу мы гатовы зрабіць усё для таго, каб інтарэсы В'етнама былі прадстаўлены тут, у цэнтры Еўропы. Нашы перавагі вы ведаеце, тым больш мы падпісалі ад імя Еўразійскага эканамічнага саюза з вамі дагавор аб зоне свабоднага гандлю. Думаю, перашкод для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, сёння няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У час сустрэчы ішла размова аб запланаваным на канец 2015 года візіце Прэзідэнта Беларусі ва В'етнам. Чакаецца, што прадметам абмеркавання стане шэраг праектаў, якія змогуць вывесці на больш высокі ўзровень двухбаковае супрацоўніцтва, якое для Беларусі з'яўляецца адназначным прыярытэтам у Азіяцкім рэгіёне.