Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі Эвалдасам Ігнатавічусам

  • 1

Беларусь і ў далейшым будзе развіваць супрацоўніцтва з Літвой. Гэта адзначыў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 ліпеня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі Эвалдасам Ігнатавічусам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Прэзідэнт пазітыўна ацаніў ролю пасла Літвы ў пашырэнні беларуска-літоўскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сустракаецца з тымі пасламі, "якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё адносін, працавалі так, як належыць, на ўмацаванне двухбаковых сувязей і зрабілі нямала за перыяд сваёй службы для збліжэння народаў". "З'яўляецца фактам і тое, што чарговы раз з Мінска выязджае пасол, які працаваў на карысць Беларусі і Літвы. Вас я адношу да такіх паслоў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў: "Вы маеце нейкія абавязацельствы з боку сваіх партнёраў у Еўрапейскім саюзе, НАТА і гэтак далей. І вы ведаеце нашу сітуацыю, мы таксама маем свае абавязацельствы перад нашымі партнёрамі. Але, тым не менш, мы заўсёды знаходзілі шлях да разумення, і той шлях, па якім гатовы ісці сумесна".

Пасол у сваю чаргу запэўніў, што Літва будзе садзейнічаць паляпшэнню адносін Беларусі з ЕС. "У нас агульнае гістарычнае мінулае, агульнае, я спадзяюся, і будучае ў пашыранай бяспечнай Еўропе", - заявіў дыпламат. Ён падкрэсліў, што Літва вельмі цэніць Беларусь як суседа, як вельмі важную рэгіянальную дзяржаву, а таксама за намаганні ва ўсталяванні міру і добрасуседства ў рэгіёне. "Літва ўжо 12 гадоў з'яўляецца членам Еўрасаюза і ўсе гэтыя гады імкнецца да самых лепшых адносін паміж Беларуссю і ЕС. І рада прагрэсу, які мае месца апошнія гады, - заявіў Эвалдас Ігнатавічус. - Мы будзем старацца ісці і далей па шляху добрасуседства і развіцця адносін як на двухбаковым уроўні, так і па лініі Беларусь - ЕС".