Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ААЭ ў Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі

  • 1

Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Аб'днанымі Арабскімі Эміратамі. Аб гэтым заявіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 верасня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў дзейнасць дыпламата ў Беларусі. "Павінен сказаць, што для вас і нас той перыяд, калі вы прадстаўлялі тут Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, быў насычаны актыўным супрацоўніцтвам. Мы вызначылі і выкрышталізавалі асноўныя напрамкі, па якіх гатовы ўзаемадзейнічаць з ААЭ. І я вам удзячны за гэта, вы жаданы госць у Беларусі і заўсёды можаце прыехаць у нашу краіну без усялякіх фармальнасцей. Мы будзем рады вас бачыць". Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што новы пасол ААЭ, які прыедзе ў Беларусь, захавае пераемнасць па развіцці двухбаковых адносін.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што існуючы двухбаковы тавараабарот з'яўляецца недастатковым. "Не скажу, што мы маем тавараабарот, які адпавядае патэнцыялам дзвюх краін. Тавараабарот за мінулы год у $70 млн - гэта не той паказчык, які павінен існаваць паміж нашымі краінамі", - лічыць Кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што лічба павінна быць на парадак вышэй, неабходна прыкласці максімум намаганняў для гэтага.

Прэзідэнт лічыць, што цяперашняе беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва - гэта добры фундамент, на якім трэба больш актыўна будаваць далейшае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і не павінна быць ніякіх перашкод, што тармозяць двухбаковыя сувязі. Ён запўніў, што Беларусь можа прапанаваць Аб'яднаным Арабскім Эміратам супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, што цікавяць. "Галоўнае - больш актыўна рэалізоўваць тую дарожную карту, якую мы вызначылі з кіраўніцтвам ААЭ. Упэўнены, што яшчэ не адзін раз будзе магчымасць сустрэцца з вамі і ў ААЭ. І мы чакаем кіраўнікоў вашай краіны ў Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Мухамед Абдала Мухамед аль-Гафлі падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за добрыя словы, сказаныя ў яго адрас. "Для мяне быў вялікі гонар прадстаўляць ААЭ ў вашай прыгожай дружалюбнай краіне. І я ніводнага дня не адчуваў сябе тут, як у чужой дзяржаве", - адзначыў дыпламат. Ён таксама падкрэсліў, што перыяд яго дыпламатычнай дзейнасці ў Мінску быў вельмі актыўны дзякуючы не толькі яму асабіста, але і "імкненню сяброў з Беларусі і зацікаўленасці беларускага боку ў супрацоўніцтве".

Мухамед Абдала Мухамед аль-Гафлі высока ацаніў узровень беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва, сказаўшы, што адносіны паміж дзвюма дзяржавамі больш як выдатныя. Пасол таксама падкрэсліў, што эмірацкі бок сур'ёзна працуе над рэалізацыяй дамоўленасцей паміж лідарамі дзвюх краін. Ён выказаў упэўненасць, што ўзровень двухбаковага тавараабароту $500 млн будзе дасягнуты.

Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі