Сустрэча з Міністрам замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам

  • 29

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 5 ліпеня сустрэчу з Міністрам замежных спраў Аўстрыі, Дзеючым старшынёй АБСЕ Себасцьянам Курцам.

"Што датычыцца нашых адносін з Аўстрыяй, то яны самыя добрыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар таксама адзначыў важкі ўклад Себасцьяна Курца ў паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што мерапрыемствы, якія праходзяць у Мінску ў рамках 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, лішні раз паказваюць, што краіны сёння сутыкаюцца з многімі праблемамі, над якімі ім неабходна працаваць разам.

У сваю чаргу Себасцьян Курц падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэцца на палях форуму. "Я лічу вельмі важным пазітыўным сігналам тое, што пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Мінску. І я, вядома ж, вельмі рады, што ў нас ёсць магчымасць пагаварыць і пра двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Аўстрыяй, - прызнаўся Міністр. - Я рады быць тут не толькі ў якасці Міністра замежных спраў Аўстрыі, але і Дзеючага старшыні АБСЕ. Таму мы можам абмеркаваць з вамі не толькі двухбаковыя тэмы, але і праблематыку АБСЕ, дзе, на жаль, асабліва ў сувязі з украінскім крызісам, вельмі шмат праблем".