Сустрэча з кіраўніком "ІПС Інжынірынг Кансалтынг", кіраўніком групы кампаній "ІПС Груп" Енсам Хенкелем
- 1
Перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-германскіх праектаў абмеркаваны 21 лістапада на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком "ІПС Інжынірынг Кансалтынг", кіраўніком групы кампаній "ІПС Груп" Енсам Хенкелем.
"Мы заўсёды з вялікім задавальненнем ідзём на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнесу, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Ведаю вашу спецыялізацыю. Яна вельмі цікавая, таму што мы маем велізарны аб'ём перапрацоўкі нафты і нафтахімічных вытворчасцей. Для нас вельмі важны меркаванні вашых спецыялістаў у гэтай сферы".
Прэзідэнт адзначыў, што нядаўна наведваў ААТ "Магілёўхімвалакно". Стаіць задача да 2020 года рэалізаваць маштабны праект па мадэрнізацыі прадпрыемства і асвоіць выпуск новых запатрабаваных на рынку відаў прадукцыі. У сувязі з гэтым абмяркоўвалася магчымасць падключэння да гэтай работы нямецкага інвестара. "Улічваючы, што вы інжынірынгавая і кансалтынгавая кампанія, будзем зыходзіць з таго, які прадукт мы будзем вырабляць на тых ці іншых прадпрыемствах і наколькі ён будзе запатрабаваны на рынках. Гэта пытанне павінна быць самым галоўным у нашым супрацоўніцтве, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы працаваць з кампаніяй".
У сваю чаргу Енс Хенкель адзначыў, што для яго вялікі гонар дапамагчы сваім удзелам. "Менавіта цяпер самы зручны момант, каб прымаць стратэгічныя рашэнні па ўводзе новых тэхналогій і вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі. Патэнцыял для гэтага вялікі", - выказаў упэўненасць ён.
На сустрэчы таксама абмяркоўваўся магчымы ўдзел нямецкай кампаніі ў іншых праектах на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў сферы аграпрамысловага комплексу, нафтахімічнай і хімічнай прамысловасці.