Сустрэча з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым
Узаемадзеянне Беларусі і Калінінградскай вобласці вызначаецца высокай інтэнсіўнасцю на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 снежня на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым.
Паводле слоў Прэзідэнта, пачынаючы з 2010 года двухбаковы тавараабарот стабільна расце, дасягнуўшы амаль $300 млн у 2013 годзе. "Але былі часы, калі мы дасягалі тавараабароту $0,5 млрд. Я думаю, мы маем права паставіць перад сабой задачу выйсці на той высокі ўзровень, які ў нас ужо быў, значыць, мы ўмеем працаваць на гэту лічбу і гэты ўзровень тавараабароту. На мой погляд, неабходна зрабіць усё магчымае для гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку ў Расіі, і ў Беларусі іх хапае, ідуць размовы аб тым, што Лукашэнка хоча ледзь не Калінінградскую вобласць далучыць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў няма. Але склалася добрая практыка яшчэ ў часы Савецкага Саюза, Беларусь заўсёды падстаўляла плячо Калінінградскай вобласці, мы ніколі яе чужой не лічылі. А ў якім складзе, у якой дзяржаве будзе Калінінградская вобласць пры такіх падыходах, напэўна, не так важна", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Мы не супраць пашыраць сваю прысутнасць у вас у сферы будаўніцтва, асабліва напярэдадні 2018 года, калі ўся Калінінградская вобласць будзе рыхтавацца да чэмпіянату свету па футболе. Гэта добрае мерапрыемства, якое любому рэгіёну заўсёды дае штуршок да развіцця", - адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова, калі будзе неабходна, прыняць у гэтым удзел.
"У гэтым годзе мы перажывалі такі ж перыяд, калі быў чэмпіянат свету па хакеі. Мы ведаем, што трэба рабіць і што вам давядзецца рабіць. Гэта і замена пасажырскага транспарту, каб дастаўляць людзей зручна, трамваі, аўтобусы, тралейбусы, - сказаў Прэзідэнт. - Вы ведаеце, што ў нас гэта ёсць, і калі будзе неабходнасць, мы гатовы ў гэтым плане падставіць сваё плячо".
Беларусь таксама гатова падзяліцца з Калінінградскай вобласцю вопытам у меліярацыі. "Мы ведаем, што вы ўзяліся за галоўнае звяно - забяспечыць сябе і навучыцца гандляваць прадукцыяй сельскагаспадарчай вытворчасці, і вылучылі як вельмі неабходны элемент меліярацыю зямель. Гэта вельмі правільна, і я гэта абсалютна падтрымліваю і адабраю", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць вялікі вопыт меліярацыі. "Мы ў свой час аказаліся ў такой жа сітуацыі. І мы прынялі рашэнне па аднаўленні ўсіх меліярацыйных сістэм і правядзенні вялікага комплексу меліярацыйных работ. Цяпер вопыт у нас ёсць, пачынаючы ад тэхнікі і да цаны таго ці іншага мерапрыемства", - адзначыў беларускі лідар. "Вы можаце выкарыстаць гэты вопыт, калі вам патрэбна. Мы можам дапамагчы не толькі тэхнікай, але і перадаць на практыцы вопыт у меліярацыі зямель, таму што без меліярацыі ў Калінінградскай вобласці ніякай сельскай гаспадаркі быць не можа. Калі будзе праведзена правільна меліярацыя, вы не толькі сябе забяспечыце прадуктамі харчавання, але і зможаце прадаваць іх у любым рэгіёне, перш за ўсё ў Расійскай Федэрацыі", - лічыць Прэзідэнт.
Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі ў Калінінградскай вобласці будзе неабходнасць, то Беларусь гатова пастаўляць харчовыя тавары ў патрэбных аб'ёмах.
"Мы таксама гатовы развіваць з вамі вытворчую кааперацыю ў сферы прамысловасці. Трэба проста рухацца наперад, не спасылаючыся ні на якія складанасці, цяжкасці і праблемы. Ніякіх санкцый фактычна няма, трэба проста ў гэтай сітуацыі навучыцца жыць і працаваць", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
На сустрэчы абмеркавана рэалізацыя як існуючых праектаў, так і перспектыўных. Губернатар запрасіў беларускія кампаніі больш актыўна прымаць удзел у тэндарах, праводзімых у Калінінградскай вобласці. Мікалай Цуканаў адзначыў, што вобласць разлічвае на дапамогу Беларусі па такіх напрамках, як меліярацыя, узаемадзеянне ў вытворчай кааперацыі, у сферы будаўніцтва. Ён таксама прапанаваў зрабіць больш доўгатэрміновымі кантракты на пастаўку беларускіх прадуктаў харчавання.