Сустрэча з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам

  • 1

АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 верасня на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

"Я хацеў бы, каб вы мяне азнаёмілі з сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыях у арганізацыі, парадкам дня. Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем аб тым, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і паднімаць, рабіць саліднай, моцнай", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы. "Каб потым пасля нашай сустрэчы не грымнулі гром і маланкі, што мы тут з вамі плануем нейкую наступальную аперацыю, як старыя пагранічнікі. Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як ні ў гэтай арганізацыі, - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. - Таму мы будзем сур'ёзна рыхтавацца (і вас папросім, каб вы нам дапамаглі) да нашага старшынства. Каб мы падрыхтавалі некалькі салідных прапаноў, прымальных для кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, і змаглі дастойна прадставіць гэту праграму.

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў Прэзідэнта аб бягучых напрацоўках у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, азнаёміў з прапануемым парадкам дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване. Было адзначана, што на маючым адбыцца саміце плануецца разгледзець стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года.

У час сустрэчы ішла размова аб фарміраванні і ўмацаванні сілавога складніка АДКБ. Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Бардзюжа абмеркавалі праведзеныя вучэнні з рознымі відамі калектыўных сіл, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў краінах - членах АДКБ і гарачых кропках.

Генсакратар АДКБ таксама павіншаваў Прэзідэнта з паспяховым правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "Тая арганізацыя, якая была прадэманстравана, яшчэ раз пацвярджае, што ўсе дзяржаўныя органы, усе структуры працуюць вельмі эфектыўна", - адзначыў ён.