Сустрэча з генеральным дырэктарам Беларускай калійнай кампаніі Аленай Кудравец
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 сакавіка прыняў з дакладам генеральнага дырэктара Беларускай калійнай кампаніі Алену Кудравец.
Кіраўнік дзяржавы цікавіўся станам спраў у галіне, у прыватнасці, вынікамі работы БКК за 2015 год, а таксама знешняй кан'юнктурай - сітуацыяй на сусветных рынках і ў вядучых вытворцаў калію.
Як далажыла Алена Кудравец, у мінулым годзе кампанія паставіла на экспарт 9,2 млн т беларускіх калійных угнаенняў, што на 3,1% менш за вынік 2014 года. Пры гэтым, паводле даных Міжнароднай Асацыяцыі вытворцаў угнаенняў, сусветны аб'ём экспартных паставак у 2015 годзе скараціўся на 5,7%. Разам з тым, доля Беларускай калійнай кампаніі ў сусветным экспарце павялічылася з 18,8% у 2014 годзе да 19,3% у 2015 годзе.
Генеральны дырэктар БКК адзначыла, што ў час сумеснай работы з ААТ "Беларуськалій" кампаніі арыентуюцца на рэальныя патрэбнасці рынку, імкнучыся ўзважана і адказна падыходзіць да пытання вытворчасці і продажаў, гібка рэагаваць на змяненні попыту і падтрымліваць баланс на калійным рынку.