Сустрэча з Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнцам Фішэрам

  • 36

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 верасня сустрэўся з Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнцам Фішэрам.

Лідары дзвюх краін коратка абмяняліся меркаваннямі аб найбольш важных аспектах беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў гуманітарнай сферы.

Хайнц Фішэр выказаў удзячнасць Кіраўніку беларускай дзяржавы за важныя захады па ўвекавечанні памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, асабліва адзначыўшы факт адкрыцця ў Мінску мемарыяла "Трасцянец".

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыі наведаць Беларусь з візітам у любы зручны для яго час.