Сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам
Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета
Саюзнай дзяржавы ў канцы снежня адбудзецца ў Маскве. Пытанні падрыхтоўкі да яго
абмяркоўваліся 9 снежня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі, Старшыні ВДС Саюзнай
дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам
Рапотам.
Бакі абмеркавалі тэмы, якія будуць вынесены на разгляд на вышэйшым узроўні, а таксама звязаныя з імі пытанні. Канкрэтная дата правядзення пасяджэння пакуль не вызначана.
"Я не хачу ўтойваць гэта ад грамадскасці - у нас узнікла некаторае рознагалоссе ў сувязі з прапановай, думаю, расійскага боку, аб тым, каб 23 снежня правесці ўсё ў адзін дзень - АДКБ, Еўразійскі эканамічны саюз, Вышэйшы дзяржаўны савет і гэтак далей і да таго падобнае. Калі праводзіць, то трэба рабіць гэта грунтоўна. Мы і так перад людзьмі ўжо і ў Расіі, і ў Беларусі не вельмі прыстойна выглядаем з фарміраваннем паўнацэннай Саюзнай дзяржавы, а яшчэ ў фармалізм ператвараць наша мерапрыемства, напэўна, будзе няправільна", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што хацеў бы пачуць пункт гледжання Рыгора Рапоты як Дзяржсакратара па гэтых пытаннях. "Тым больш што (вы гэта ведаеце, дзякуй, што прымаеце ўдзел у вырашэнні гэтых пытанняў) з'явілася шмат тэм, якія трэба вырашаць, у беларуска-расійскіх адносінах. Самыя цесныя адносіны дзвюх дзяржаў, двух народаў, і мы сёння вымушаны канстатаваць, што ствараем праблемы на роўным месцы, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Мне здаецца, расіянам няма ў чым нас папракнуць, мы робім усё, як дамовіліся".
Закранаючы тэму паставак беларускай прадукцыі ў Расію, Прэзідэнт падкрэсліў: "Вы нас папрасілі паставіць вось гэтыя аб'ёмы малочных і мясных прадуктаў, рыбы і гэтак далей, усё распісалі. Дык яшчэ гэтыя квоты не выбраны, мы яшчэ не паставілі гэтыя аб'ёмы. Што ж нас папракаць, што мы ўжо вельмі перакармілі вас, расіян. І потым, гэта наогул не сур'ёзна. Мы вось на гэту тэму мала звяртаем увагі, але гэта не значыць, што яна не існуе. Гэта не тое што нядобрасумленная канкурэнцыя, гэта наогул наш брат родны (расіяне), ён жа не проста не пускае нашу прадукцыю - стварае ёй антырэкламу, заяўляючы аб тым, што яна небяспечная і яшчэ там нешта. Вы, як чалавек, які пастаянна купляе беларускае, скажыце, у чым адсутнасць бяспекі ў нашай прадукцыі? Мы ж на парадак вышэйшыя ў гэтых пытаннях за расіян. Трэба было б у Расіі паглядзець, якая бяспека вырабляемых у іх прадуктаў".
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі захавалі савецкія ДАСТы, зрабілі іх больш строгімі. "Расія даўжо ўжо забыла, што такое ДАСТы, там нейкія ТА, тэхнічныя рэгламенты або ўмовы. Зразумела, што кожны для сябе іх стварае. Ну і потым, на прылаўку ляжаць розныя прадукты - з Еўропы, Амерыкі, Расіі, Казахстана і Беларусі. Няхай расіяне разбіраюцца, што купляць. Мы - за гэту канкурэнцыю, нам і ў гэтым адмаўляюць", - сказаў Прэзідэнт.
"Таму назбіралася шмат праблем, якія трэба вырашаць. І ўзяць у адзін дзень правесці мерапрыемствы - проста ўсё ў кучу скомкаем і вынікаў не атрымаем", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
Ён выказаўся за адкрыты дыялог з расійскім бокам па ўсіх пытаннях: "Цямніць нам няма чаго адзін перад адным, цяпер сітуацыя не тая, каб гуляць у нейкія дыпламатычныя гульні, нейкія хітрыкі".
У сваю чаргу Рыгор Рапота згадзіўся з Прэзідэнтам Беларусі, што назбіралася шмат пытанняў, якія трэба грунтоўна абмеркаваць. "Ёсць аб чым гаварыць, і трэба хутка знаходзіць рашэнні і знімаць гэту напружанасць. Існуе і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць сістэмнага падыходу і адкрытага дыялогу", - адзначыў дзяржсакратар.