Сустрэча з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард
- 36
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 верасня сустрэўся з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард.
У час размовы Кіраўнік дзяржавы падзякаваў кіраўніцтву Фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы стэнд-бай у 2009-2010 гадах, якая дала магчымасць змякчыць негатыўныя наступствы знешняга эканамічнага крызісу.
Бакі абмеркавалі ход і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Міжнародным валютным фондам, уключаючы магчымую новую праграму супрацоўніцтва. Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што ў новай праграме будзе прыменены збалансаваны падыход адносна ўліку інтарэсаў краіны і палітыкі, што праводзіцца дзяржавай па забеспячэнні высокага ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян.