Сустрэча з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужаннай Якаб
- 8
Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначае значныя дасягненні Беларусі ў медыцыне. Аб гэтым 21 кастрычніка ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужаннай Якаб.
Дзякуючы строга адбудаванай вертыкальнай сістэме аховы здароўя Беларусі ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў. "У тым ліку мы забяспечылі практычна роўны доступ насельніцтва да аб'ектаў аховы здароўя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі, у адрозненне ад некаторых дзяржаў, не бывае такога, што "пад плотам памірае чалавек, калі ў яго няма страхоўкі". "Гэтага ў нас няма, мы заўсёды лечым аднолькава ўсіх людзей", - падкрэсліў ён.
У Беларусі па праву ганарацца дасягненнямі ў ахове здароўя. Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць, каб Жужанна Якаб і эксперты СААЗ азнаёміліся з укаранёнымі ў краіне навацыямі. Паказчыкі мацярынскай смяротнасці, нараджальнасці, гібелі дзяцей у дзіцячым узросце знаходзяцца пад кантролем урада. Кожны факт разглядаецца асобна. У гэтым годзе ў Беларусі не зарэгістравана ні аднаго выпадку мацярынскай смяротнасці, у 2014-м быў зарэгістраваны адзін, тады жанчыну не ўдалося выратаваць па аб'ектыўных прычынах. Раней таксама не было выпадкаў смяротнасці маці пасля родаў. "Гэтага няпроста было дасягнуць. І па гэтых паказчыках мы знаходзімся ў тройцы лідараў у свеце побач з вядучымі развітымі дзяржавамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адно дасягненне Беларусі - у поўнай мадэрнізацыі аховы здароўя. "Мы аснасцілі нашых урачоў самай сучаснай тэхнікай", - адзначыў Прэзідэнт. Асаблівая ўвага ўдзялялася напрамкам кардыялогіі, анкалогіі - самым праблемным з пункту гледжання захваральнасці.
Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што такі падыход да аховы здароўя крыху збалаваў беларусаў, ён не садзейнічае таму, каб чалавек сам клапаціўся аб сваім здароўі. "Усё бясплатна, дзяржава носіць на руках кожнага чалавека", - заўважыў Прэзідэнт. Ён дадаў, што неаднаразова гаварыў аб неабходнасці кожнаму чалавеку клапаціцца аб сваім здароўі, паколькі для дзяржавы гэта дорага, да таго ж яна не зможа зрабіць усё патрэбнае за чалавека. У Беларусі стараюцца далучаць грамадзян да здаровага ладу жыцця, прапагандуюць адмову ад знешніх прывычак, заахвочваюць заняткі спортам.
Акрамя таго, у краіне маштабна разгарнулі барацьбу з ужываннем наркотыкаў. "У нас вельмі строгае заканадаўства, асабліва ў адносінах да тых, хто наркотыкі распаўсюджвае. Я думаю, у бягучым тысячагоддзі гэта бяда для аховы здароўя і ўсяго чалавецтва. Таму вельмі строга да гэтага падыходзім", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Падводзячы вынікі, Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі нямала зрабілі ў ахове здароўя ў гэты складаны час пасля развалу Савецкага Саюза. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ і яе калегі не дарэмна наведваюць Беларусь, і выказаў удзячнасць за ініцыятывы арганізацыі, згадаўшы, у прыватнасці, новую палітыку СААЗ "Ахова здароўя-2020". Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку гэтай праграме і запэўніў, што Беларусь з'яўляецца яе прыхільніцай на ўсе 100 %.
У сваю чаргу Жужанна Якаб падзякавала Прэзідэнту за магчымасць правесці міністэрскую канферэнцыю СААЗ у Беларусі і адзначыла высокі ўзровень прадстаўніцтва ўдзельнікаў. Паводле яе слоў, яны хочуць азнаёміцца з вопытам і вынікамі, дасягнутымі Беларуссю ў сферы аховы здароўя.
Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ падзякавала Аляксандру Лукашэнку "за лідарства, намаганні, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя, якія прынеслі ўжо відавочны вынік".
"У СААЗ палітычны складнік мае вялікае значэнне, і мы ўпэўнены, што Беларусь зрабіла цалкам правільны палітычны выбар, інвесціраваўшы ў сферу аховы здароўя. Гэта вельмі правільнае рашэнне", - падкрэсліла Жужанна Якаб.
Мэтай арганізацыі з'яўляецца дасягненне нулявога паказчыка смяротнасці маці пры родах - тое, чаго Беларусь ужо дабілася. Жужанна Якаб адзначыла і павіншавала беларускую медыцыну з яшчэ адным вельмі высокім дасягненнем не толькі ў Еўропе, але і ў свеце - практычна нулявым узроўнем дзіцячай смяротнасці пры нараджэнні.
Яна таксама звярнула ўвагу на ўзровень імунізацыі дзяцей у Беларусі, які дасягае 98-99 працэнтаў і з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у свеце. Акрамя таго, дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ адзначыла намаганні Беларусі ў барацьбе з ВІЧ і туберкулёзам, у якой краіна дасягнула значных вынікаў.