Сустрэча з амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам

  • 8
  • 1:58

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам.

Акцёр супрацоўнічае з беларускай IT-кампаніяй, аднак толькі дзелавым гэты візіт не стаў. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Мінск, настойліва прасіў аб сустрэчы. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае, яшчэ і таму, што, як высветлілася, ёсць яго карані і ў нашай краіне.

Сустрэча з Прэзідэнтам атрымалася жывой і для госця вельмі пазнавальнай, з акцэнтам на сельскую гаспадарку. Стывену Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларуская гаспадарка, найбольш папулярныя культуры, а таксама новае для Беларусі - вырошчванне бахчавых.

За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі Прэзідэнта гасцям былі прапанаваны стравы нацыянальнай кухні з натуральных беларускіх прадуктаў.