Сустрэча са старшынёй Венгерскай рабочай партыі Дзьюлам Цюрмерам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай рабочай партыі Дзьюлам Цюрмерам.

    Венгерскі палітык Дзьюла Цюрмер узначальвае Венгерскую рабочую партыю больш як 30 гадоў - з моманту яе стварэння. І хоць гісторыя гэтага палітычнага руху пачалася яшчэ ў 1918 годзе (калі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі адкалолася левае крыло, утварыўшы Камуністычную партыю), свой сучасны выгляд і ідэалогію ён набыў у канцы 1980-х.

    У 2010 годзе Дзьюла Цюрмер прыязджаў у Беларусь у якасці міжнароднага наглядальніка на прэзідэнцкіх выбарах.