Сустрэча са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

  • 3

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 мая ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Заслаўе" правёў сустрэчу са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў розных сферах, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, перспектывы саюзнага будаўніцтва, вынікі праведзенага ў Мінску пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.