Сустрэча са старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзем Пальчыкам
Працэдуры прысуджэння вучоных ступеней доктара
і кандыдата навук і прысваення вучоных званняў дацэнта і прафесара ў Беларусі
прапануецца зрабіць максімальна адкрытымі. Гэта і іншыя прапановы па развіцці
нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых работнікаў абмяркоўваліся 9 снежня на
сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вышэйшай
атэстацыйнай камісіі Генадзем Пальчыкам.
"Больш цяжкай працы, чым займацца навуковай дзейнасцю, я не ведаю. Гэта маё цвёрдае перакананне. Таму і адпаведныя патрабаванні да якасці падрыхтоўкі навуковых кадраў. Я вельмі хачу, каб пра Беларусь ніколі не гаварылі ў дрэнным сэнсе, што ў нас можна за нейкія грошы напісаць дысертацыю, некага праштурхнуць, пасадзейнічаць прысваенню навуковай ступені або звання", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Генадзь Пальчык быў назначаны старшынёй ВАК у чэрвені гэтага года. "Вы новы чалавек у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Я не скрываў і не скрываю, што вас, маладога чалавека, калі параўноўваць са свяціламі нашага вучонага свету, я спецыяльна запрасіў, каб вы як вучоны чалавек з аднаго боку, а з другога - як чалавек дзяржаўны маглі свежым поглядам зірнуць на ВАК і ўнесці прапановы аб аптымізацыі яе структуры, рэфармаванні. Калі не аб рэфармаванні, то аб удасканаленні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі", - адзначыў Прэзідэнт. Ён дадаў, што такія пераўтварэнні неабходны ВАК толькі з адной мэтай - у сувязі з наданнем ёй большых паўнамоцтваў і пашырэннем яе функцый пры вынясенні заключэнняў па вучоных званнях і ступенях. Прэзідэнт адзначыў, што хацеў бы пачуць пазіцыю Генадзя Пальчыка па гэтых пытаннях і абмеркаваць іх.
Яшчэ адна тэма, якая закраналася 9 снежня на сустрэчы, - праблемы сістэмы адукацыі і шляхі іх вырашэння, якія павінна прапанаваць узначаленая Генадзем Пальчыкам рабочая група. Старшыні ВАК гэта сфера добра знаёмая, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. "Я вельмі спадзяюся на вашу аб'ектыўнасць. Каб у нас не атрымалася, як з той першай камісіяй, калі былі выяўлены сур'ёзныя праблемы і гэтыя праблемы чыноўнікамі ў Адміністрацыі, ва ўрадзе былі знівеліраваны, каб перад Прэзідэнтам паўстаць у прыгожым святле. Але мне не гэта трэба. Мне патрэбны праблемы адукацыі, каб своечасова на іх адрэагаваць і зняць пытанні, якія перашкаджаюць нашай адукацыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я вельмі разлічваю на тую групу, якую вы ўзначальваеце, што вы ўнесяце дастойныя прапановы".
Камісія, як было даложана Кіраўніку дзяржавы, падрыхтавала прапановы па двух напрамках. Адзін з іх датычыцца прысуджэння вучоных ступеней доктара і кандыдата навук і прысваення вучоных званняў дацэнта і прафесара. Прапануецца ўсю працэдуру абароны зрабіць максімальна адкрытай і даступнай для навуковай грамадскасці. Акрамя таго, камісія лічыць неабходным дэлегаваць вышэйшым навучальным установам, навуковым арганізацыям некаторыя паўнамоцтвы ў прысваенні вучоных званняў прафесара і дацэнта.
Прэзідэнту таксама было даложана аб выніках работы ВАК за той час, што камісію ўзначальвае Генадзь Пальчык.