Сустрэча са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 верасня правёў сустрэчу са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым.
"Усе разумеюць, што вы балееце за нас, нягледзячы на тое, што ажыццяўляеце незалежнае назіранне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы мне заўсёды гаварылі праўду аб тым, над чым трэба працаваць. І заўважце, усё, аб чым вы гаварылі, мы рэалізоўвалі".
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся меркаваннем Сяргея Лебедзева аб праведзеных парламенцкіх выбарах. Паводле слоў кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД, выбары прайшлі спакойна, арганізавана і ў адкрытай атмасферы. Яны былі дэмакратычнымі, празрыстымі і забяспечылі права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне.
Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку. Выканаўчы камітэт СНД сумесна з краінамі Садружнасці падрыхтаваў шэраг важных рашэнняў, якія будуць вынесены на разгляд. Гэта ў тым ліку заява ў сувязі з 25-годдзем стварэння СНД, шэраг заяў палітычнага характару, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам.