Сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Суда Валянцінам Сукалам

    Перспектывы ўдасканалення судаводства Рэспублікі Беларусь разгледжаны 28 снежня на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага Cуда Валянцінам Сукалам.

    У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся эфектам аб'яднання агульных і эканамічных судоў, ці ёсць у Вярхоўнага суда насцярожанасць наконт вынікаў гэтай рэформы, па якім шляху трэба рухацца далей. Прэзідэнт адзначыў, што гэта галоўнае пытанне і да яго ў Беларусі яшчэ вернуцца.

    Валянцін Сукала праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы, што аб'яднанне агульных і эканамічных судоў дало станоўчы эфект. У такім выглядзе судовая сістэма функцыянуе даволі стабільна. Практыка паказала, што была выбрана правільная мадэль нацыянальнага правасуддзя.

    Прэзідэнту таксама была прадстаўлена праграма развіцця судовай сістэмы на наступную пяцігодку. Запланаваныя пераўтварэнні паскораць і спросцяць судовыя працэсы, зробяць іх больш эканамічнымі. Чакаецца таксама, што працэс правасуддзя стане яшчэ больш адкрытым і зразумелым для радавых грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, набудзе больш прымірыцельны характар за кошт больш шырокага прымянення дасудовай і судовай медыяцыі. У работу судоў будуць актыўней укараняцца сучасныя тэхналогіі, электронны дакументаабарот. Усё гэта дасць магчымасць зрабіць сістэму больш эканамічнай, сучаснай, павысіць яе адпаведнасць міжнародным стандартам.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што магчыма пэўная карэкціроўка крымінальнага заканадаўства і крымінальнай судовай практыкі ў плане іх большай гуманізацыі адносна некаторых відаў правапарушэнняў, асабліва эканамічных. Прэзідэнт таксама спыніўся на парадку разгляду спраў аб банкруцтве прадпрыемстваў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, яны павінны праходзіць праз дасудовае аздараўленне, мясцовым уладам і кіраўніцтву прадпрыемстваў трэба знаходзіць для гэтага ўсе магчымасці. Судовая стадыя павінна прымяняцца ў выключных выпадках, калі ўсе магчымасці дасудовага аздараўлення вычарпаны. У час сустрэчы адзначалася, што ў краіне ёсць магчымасць спыняць значную колькасць дробных крымінальных спраў на дасудовай стадыі, не прымяняць шырока канфіскацыю маёмасці.

    Па выніках абмеркавання Прэзідэнт у цэлым адобрыў прапанаваную праграму.