Сустрэча са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай
- 1
Галасаванне на выбарах не павінна быць штучным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 верасня ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.
"У нас пачалося датэрміновае галасаванне. Я хацеў бы звярнуць і вашу ўвагу, і тых, хто арганізоўвае выбары, адказвае за іх на месцах, каб не было ў нас нічога штучнага, каб мы не гналі людзей на выбары, каб мы дастойна іх правялі, каб гэта сапраўды было свята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што, вядома, яму хацелася б, каб на выбары прыйшло як мага больш людзей. "Гэта паказчык сувязі паміж уладай і народам, паказчык ацэнкі людзьмі парламенцкіх выбараў, ролі дэпутатаў, парламента ў жыцці нашага грамадства і дзяржавы. Але тым не менш падкрэсліваю: заганяць людзей на ўчасткі не трэба, трэба іх папрасіць. Трэба папрасіць, каб людзі прыйшлі і прагаласавалі", - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ёсць меркаванні, што Захад дасць нізкую ацэнку выбарам, калі будзе вялікі працэнт датэрміновага галасавання. "Я думаю, нам гэтага баяцца не трэба. Вельмі сур'ёзныя сродкі масавай інфармацыі прааналізавалі іншыя краіны - там ніхто не напружваецца наконт гэтага. Надвор'е на гэтым тыдні будзе цудоўнае, людзі будуць сядзець на дачах, на беразе возера, будуць займацца сваімі пытаннямі, і кожны будзе выбіраць момант, калі яму лепш прагаласаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта, у сувязі з займаемай пасадай яму было б лепш прагаласаваць датэрмінова. "Але я так падумаў, што, калі датэрмінова прагаласую, перавернецца свет. І я ўжо адкідваю ўсе пытанні - збіраюся прагаласаваць у нядзелю, як звычайна. Таму не трэба напружвацца - датэрмінова ці недатэрмінова. Галоўнае, каб чалавек прагаласаваў. Мы гэта робім для свайго народа", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
"Пачне работу новы парламент, ціха, спакойна будзем жыць і працаваць. Галоўнае, каб гэта палітычная кампанія не парушыла мір і спакой у нашай краіне. Нам ён вельмі неабходны. Таму я звяртаюся да людзей, каб яны прыйшлі і прагаласавалі на гэтых выбарах так, як лічаць патрэбным", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.
На сустрэчы было адзначана, што Беларусь прытрымліваецца важнейшых міжнародных стандартаў, накіраваных на забеспячэнне назірання за выбарамі, на дэмакратычнасць працэдуры галасавання і, вядома, адкрытасці і справядлівасці падліку галасоў выбаршчыкаў. Самі выбары праходзяць ва ўмовах галоснасці, празрыстасці.